За маскай “змагара”

Я гляджу вакол і спрабую здагадацца, што хавае ў сабе той ці іншы чалавек. Як жа мала для разумення толькі вонкавасці.

Часам, мне падаецца, што чалавекам кіруе сэксуальнасць ва ўсіх яе разнастайных праявах. Так ці інакш, але нашыя сэксуальныя інтарэсы, мары і патрэбы вызначаюць нашыя паводзіны. Ці мы самі фарміруем сваю сэксуальнасць? Ці ўсё ж такі сэксуальнасць фарміруе нас?

Я шмат думаю пра гэта пасля аднаго выпадка…..

Ніхто вам не дасць гарантый, што наступны мужчына, які запросіць цябе на спатканне, не будзе аматарам групавух, БДСМ ці невядомых табе эксперыментаў. А ты нават не здагадаешся. Бо ўсміхаецца ён, як анёл, і кветкі дорыць, як прынц, і ўвогуле дзесьці павінен быць ягоны конь, а не ланцуг ці кайданы для сэксу!!!!

Памылкова лічыць, што мы жывем ў чыстым і цнатлівым асяроддзі. Кнігі пішуць пра прыгожае каханне, чыстыя пачуцці і светлыя думкі. Але чамусьці не пішуць пра тое, як ёсць.

У той час, калі я толькі станавіласяа на шлях беларускамоўнасці, я трапіла ў суполку нацыянальна заангажаванай моладзі. Вельмі заангажаванай, і вельмі кансерватыўнай. Там амаль ніхто не піў, імкнуліся не курыць, весці здаровы лад жыцця і рыхтаваць сябе да змагання за айчыну.

Раблю заўвагу! Амаль усе мае сябры нацаянальна заангажаваныя. Але ўсё павінна быць у меру.

У гэтай кампаніі мы сядзелі і гутарылі пра палітыку, ледзь не на памяць цытавалі Пазняка, лічылі што КГБэшнікі сочаць за кожным нашым крокам, але пры гэтым былі даволі шчаслівы ў сваім ідэальным атачэнні.

Людзі там былі спрэс адукаваныя, інтэлегентныя, і хваравітыя на змагарства. Знешні яны нічым не вылучаліся. Былі падобныя хутчэй на студэнтаў гістфаку ці нейкіх філолагаў.

Я ў той час неяк задумалася, ці думаюць гэтыя людзі хоць пра штосьці іншае акрамя змагарства. Гэта мяне страшна цікавіла. І вось аднойчы, калі я амаль згубіла надзею знайсці адказ на гэтае пытанне, адзін з хлапцоў папрасіўся правесці мяне дамоў.

Пасля гэтага мы пачалі сустракацца па некалькі разоў на тыдзень. Мы размаўлялі пра імперыялізм, сусветную змову, планы па зменах Беларусі, карацей пра ўсё магчымае, акрамя чагосьці асабістага.І неяк выпадкова ён запытаў у мяне ці ёсць у мяне мужчына. Пасля хвіліннай паўзы сказаў, што ў яго праблемы са сваёй дзяўчынай….

Так я стала псіхолагам і вольнымі вушамі. Я люблю і не баюся размаўляць пра сэкс. Я абсалютна добра стаўлюся да ўсяго, што звязана з сэксам. Магчыма, той мой сябар адчуў гэта і яго проста прарвало. Не ведаю куды дзеўся той беларускі змагар, але пад час наступных нашых сустрэч ён толькі і рабіў, што распавядаў пра свае сэксуальныя прыгоды.

Я ўвогуле думала: “Як жа так? Я не веру, што для такіх “змагароў” можа існаваць нешта больш сэксуальна цікавае, чым Пазняк! Я думала ў іх дзеці з’яўляюцца нейкім іншым чынам”. Гэта было сапраўды нечакана.

Чалавек жа працягваў распавядаць мне пра ўсе свае сэксуальныя фантазіі.

Адна з любімых: яго, майго сябра, гвалтуюць амапаўцы пасля Плошчы. Чамусьці амапаўцы фігуравалі ў ягоных аповядах часцей за ўсё. Часам амапавец быў адзін, часам іх некалькі. Але абавязкова яны прымушалі яго рабіць розныя брыдкія і нізкія рэчы.

Але гэта яшчэ не ўсё.

Фантазія застаецца фантазіяй. Але ён меў не меньш цікавыя эксперыменты ў сваім жыцці.

Майткі вернасці — так ён называў гэта. Вы запрашаеце сябра для сэкса са сваёй дзяўчынай, самі апранаеце жалезныя майткі і глядзіце на вакханалію, пакуль ваш чэлес пачынае тыкацца ў жалеза. Вы глядзіце на тое, як ваш сябар “апрацоўвае” вашую дзяўчыну, ваш чэлес тыкаецца ў жалеза, што не дазваляе яму паўнавартасна разгуляцца і пры гэтым вы атрымліваеце кайф.КАААЙФ!

І ў гэты момант я знайшла нагоду збегчы ад такой размовы. Я крочыла па вуліцы і не магла паверыць у тое, што чула.

Я падумала..

Няўжо такія “змагары” пермамента залежныя ад болю? Яны што, сілкуюцца гэтым болем, будзь то сітуацыя ў нашай краіне ці звычайны сэкс? Боль патрэбны ім як ежа. Яны хочуць купацца ў ім фізічна, духоўна і маральна. Яны не могуць жыць без яго.

І гэта не адзіны прыклад. (У гэтай кампаніі са мной адбылася яшчэ горшая гісторыя, якую я аналізавала доўгі час і абавязкова распавяду пра яе пазней.)

Няўжо кожны мае ў сваёй шафе падобныя шкілеты? Я гляджу на прыстойных вонкава мужчын, але баюсь падумаць, што яны хаваюць …..

Ці маю права я распавядаць пра ўсё гэта? Я вырашыла для сябе, што маю. Бо чалавек — гэта не толькі вонкавасць. І калі мяне ніхто не рыхтаваў да такога, то я прынамсі падрыхтую іншых. Чорт, гэта той момант, калі ты разумееш, што знешнасць і цікаўнасці чалавека ніколі не распавядуць пра тое, што з сябе ўяўляе чалавек.

Калі жадаеш даведацца нешта пра чалавека — зацягні яго ў ложак ці паспрабуй паразмаўляць з ім пра сэкс.

Мая ж цікаўнасць пайшла далей. Я загарэлася жаданнем даследваць сэксуальнасць.

Я зарэгістравалася на сайце сэкс знаёмстваў і распачала свой вопыт…..

One clap, two clap, three clap, forty?

By clapping more or less, you can signal to us which stories really stand out.