і ты думаеш яна напіша. Спачатку раніцай, бо раніцай такі настрой. А пасля, канешне ўвечары. Усім сумна, калі сонца сядае, таму яна павінна напісаць. А пасля ў пятніцу, бо ў пятніцу ўсе выпіваюць, а калі людзі выпіваюць, то яны абазякова пішуць адзін аднаму. Ты ж так робіш. А пасля раніцай у суботу, таму што гэта не проста раніца, а раніца пасля таго, як людзі выпіваюць, а гэта падвойны аргумент. Без варыянтаў, павінна напісаць, бо ўсім кепска ў раніцу суботы, а значыць трэба размаўляць. А ў наступны панядзелак яна напіша, бо вы не размаўлялі тыдзень, а ў сераду будзе дзесяць дзён і яна проста не вытрымае. А яна не піша, а пасля ты забываеш пра лічбы, дні і не шукаеш ужо аргументаў, яны самі ўжо не шукаюцца. Вы рассталіся, ты адчуваеш сябе нармальна, усе і казалі, што так будзе. Адкуль усе ўсё заўжды ведаюць.