Зьбяганьне ад адказнасьці.

Тралейбус павольна ехаў на Саванорю праспектас, робячы невялікія штуршкі ад прыпынку да прыпынку, што неяк вымушала датыкацца да поручня, які да Цябе хтосьці мацаў, уяўляючы нешта большае, чым проста поручань. Гэта люты, Вільня — тут свабода, заўсёды дажджы ды крутыя сэканды. Праз 170 км Менск — і там крызіс, адказнасьць, і сумныя кантралёры.

Ня ведаю, як так атрымліваецца, але часам у самыя важныя моманты адключаецца мозг, пакуль што важная частка твайго цела, і пачынае працаваць панікёр, прасоўваючы свае брэдовыя ідэі, як які-небудзь рэклямны агент ці рыелтар. Калі б побач са мной у такія моманты не было вельмі блізкага мне Чалавека — усё, хана, гудбай сьвядомасьць, хэлоў інфантыльнасьць..

Чаму ў такіх важных, сур’ёзных момантах адключаецца мозг? Чаму проста хочацца ськінуць прыняцьце вырашэньня на іншага, проста апусьціць рукі і глядзець, глядзець, як на сьвечку, якая вымалёўвае ў прасторы нешта дзіўнае, падобнае на твае хаатычныя думкі? Гэты цяжар адказнасьці — акт выбару — проста калі-небудзь сваліцца на цябе, калі ты толькі ўстаў з ложку, ды нават калі ты не ўставаў а проста расплюшчыў вочы, калі ідзеш на суразмову з працадаўцам і не даходзіш да яе, калі на шашы, пры -2 і моцным ветры — ці то працягаць лавіць вуснамі мокры сьнег ды адчай, ці то перайсьці дарогу і ўжо лавіць машыну зваротна. Ну і дзе ў такіх момантах, бляць, той самы ты: самастойны, упарты, сумленны? Не, пачакайце яшчэ 5 хвілін, тыя самыя 5 хвілін, якія зьмяняюць жыцьцё кожнага чалавека неверагодным чынам.

Ты альбо робіш адразу, альбо маланкава пачынаеш прыдумваць новыя дурныя прычыны, каб гэта не рабіць, і знутраны Клічко прыходзіць у экстаз ад твайго рашэньня. Ты-мастак ужо пачынаеш нядбайна вымалёўваць карціну эмацыйнай размовы са сваякамі ці проста блізкімі людзьмі, ці нават сам насам, чаму ты так зрабіў/не зрабіў.

І вось ты ў куце свайго пакоя пад назвай розум, а іншы кут — “крытычны розум” спрабуе цябе выманіць. І што пры гэтым ён, той крытычны розум, кажа? “Так, гэта, бляць, складана. А ты думаў, проста пстрыкнуць думкай у вочы, як кіслатой і ўсё -адыйсьці на другі плян? Як чырвоная анучай быку (а мы та ведаем, справа не ў анучы) -самімі рухамі, правакаваўшы на адказную рэакцыю?

А што, пакуль ты там будзеш чакаць альбо пісаць у твітэр, як твая душа разрываецца і табе абавязкова трэба выпіць, — — цябе залье з верхняга паверха альбо ў твой кут натравяць пацукоў (да, ёсьць людзі з панічным страхам гэтых жывёлаў), калі нечакана папросяць сабраць шмот і валіць з кватэры? Што ў такіх выпадках робіць знутраны Клічко,м? Тут, у большасьці справаў, пачынаецца акт дзеяньня 5 стадый прыняцьця непазбежнага. Сум.

Зьбяганьне ад вырашэньня праблемы, зьбяганьне ад адказнасьці — гэта твой якар — ня якім тлустымі літарамі выгравіравана: пакінуць на самы важны выпадак.

#люты’15, #dalevicz, #vilnia, #sum

One clap, two clap, three clap, forty?

By clapping more or less, you can signal to us which stories really stand out.