#ТрэцяяЛінія, жнівень 2018

https://twitter.com/metro_3d_line

Вітаю, МетраСпадарства! Агляд будаўніцтва Трэцяй лініі Мінскага метро за жнівень 2018 ўжо тут! Спачатку схема, а потым больш падрабязна.

Адчыняйце ў новай укладцы

ст. Юбілейная Плошча

У аглядзе за мінулы месяц было напісана, што тупікі за ст.Юбілейная Плошча (вул.Мельнікайтэ) былі засыпаны. Выбачаюся за памылку, але гэта ня адпавядае рэчаіснасці. Так, працы па засыпцы вядуцца вельмі хутка, але пакуль яшчэ застаюцца адкапанымы катлаван на камеры з’ездаў і катлаван у канцы тупікоў (на апошнім, дарэчы, ня так даўно прыбралі кран). Адкрыццё руху па вул.Мельнікайтэ трэба чакаць не раней за кастрычнік.

Катлаван камеры з’ездаў. Чебурашка2 з forum.esmasoft.com
Катлаван у канцы тупікоў. Чебурашка2 з forum.esmasoft.com
Разбор крана у канцы тупікоў. Антон Матолька: https://twitter.com/Motolko/status/1036616441116741632

На самой станцыі праца таксама ідзе даволі павольна. Настолькі павольна, што ранейшы аўтсайдар, ст.Плошча Францішка Багушэвіча, стала будавацца хутчэй за Юбілейную плошчу. Тлумачыцца гэта тым, што на будпляцоўцы вельмі мала людзей. З самага заўважнага — уладкаванне гідраізаляцыі на станцыі.

Гідраізаляцыя станцыі Юбілейная плошча. Чебурашка2 з forum.esmasoft.com

ст.Плошча Францішка Багушэвіча

На станцыі злучылі пакуль адзіны пешаходны пераход з асноўным катлаванам станцыі. Таксама ідзе падрыхтоўка пад укладку пуцей.

Катлаван ст.Плошча Францішка Багушэвіча. Чебурашка2 з forum.esmasoft.com
Мацаванне для рэек. Чебурашка2 з forum.esmasoft.com

ст. Вакзальная

На станцыі пакуль невялікае запавольванне працы. Невядому чаму пакуль што няма навін пра травалатары вытворчасці Магілёўліфтмаш. Таксама пакуль што паўза ў рабоце Алесі — яна прыпынілася на кропцы ў ~300м. Прычына — ці паломка шчыта, ці планавая замена запчастак.

ст.Кавальская Слабада

На станцыі пачалося будаўніцтва павільёнаў на выхадах са станцыі. Канструкцыя новая, але нагадвае старыя.

Павільён станцыі Кавальская Слабада. Чебурашка2 з forum.esmasoft.com

ст. Аэрадромная — ст.Немаршанскі Сад — ст. Слуцкі Гасцінец

Адзін з немеханізаваных шчытоў (хутчэй за ўсё Вольга) прайшоў з будпляцоўкі каля ст.Кавальская Слабада ў бок ст.Аэрадромная каля 235м 400м.

Шчыт “Вольга”. Фота СТБ
Будпляцоўка каля ст.Аэрадромная, месца старту немеханізаваных шчытоў. https://twitter.com/roma_voitik/status/1035088970919632896

На будпляцоўцы ст.Аэрадромная ідзе разбурэнне карпусоў Авіярамонтнага заводу.

Знос будынкаў авіярамонтнага заводу. Чебурашка2 з forum.esmasoft.com

На астатніх будпляцоўках бяз зменаў — перакладка камунікацый, падрыхтоўка будпляцовак.

На гэтым усё!

Дзякуй вялікі за ўвагу! Калі ласка, пакідайце свае водгукі на гэты фармат агляду, пазначайце недакладнасці ці памылкі. Таксама чакаю вашыя факты і фота з будпляцовак метро побач з вамі — апублікую ўсё!


Originally published at telegra.ph on September 4, 2018.

    Трэцяя Лінія

    Written by

    Третья Линия Минского Метрополитена, неофициальный аккаунт. Старт строительства: 2014. Первая очередь(4 ст.): конец 2020. Minsk Metro Line 3 unofficial account

    Welcome to a place where words matter. On Medium, smart voices and original ideas take center stage - with no ads in sight. Watch
    Follow all the topics you care about, and we’ll deliver the best stories for you to your homepage and inbox. Explore
    Get unlimited access to the best stories on Medium — and support writers while you’re at it. Just $5/month. Upgrade