Нацыянальная ідэя ў Беларусі

Гай Юлій Цэзар казаў: «Лепш быць першым у вёсцы, чым другім у горадзе». Аднак, у кантэксце якасці жыцця ў краіне, усё-ткі пераважней быць горшым сярод лепшых, чым лепшым, але сярод горшых. Так з’яўляючыся эканамічна развітай сусветнай дзяржавай слаба зразумелая палітыка «сяброўства» з выключна краінамі, што развіваюцца або зусім неразвітымі, як прыклад: СССР і сучасная Расія, якая не мае ні аднаго саюзніка сярод развітых краін. Часта гэта адбывалася і адбываецца па прычыне «біпалярнага» свету.

Таму, важней знаходзіцца ў развітым рэгіёне, мець багатых і ўплывовых суседзяў нават больш выгадна, чым самому быць багатым і ўплывовым. Прыкладам можа выступаць невялікая дзяржава Заходняй Еўропы — Швейцарыя, якое мае уплывовых суседзяў такіх як: Германія, Францыя, Італія і Аўстрыя, такое суседства забяспечыла сабе, з аднаго боку мноства выгадных гандлёвых шляхоў і узаемадзеянняў, а з другога, адносную незалежнасць у плане культуры. Па справаздачах «Праграмы развіцця ААН» у сярэднім з 1980 па 2013 Швейцарыя займае трэцяе месца па Індэксу Чалавечага Развіцця. Дарэчы, Рэспубліка Беларусь у гэтым спісе знаходзіцца толькі на 53 месцы. Хоць патэнцыйныя магчымасці для далейшага развіцця ёсць, хоць бы за кошт геаграфічнага становішча.

***

Калі я гляджу на карту свету, перш за ўсё мой погляд ўпіраецца ў Еўропу. Можа таму што тут мой дом. А можа таму, што гэта найбольш развіты і багаты ў розных сэнсах рэгіён. Рэгіён, які мае яркую і неабходную для ўсяго чалавецтва гісторыю — першыя філасофскія працы і навуковыя пошукі нарадзіліся менавіта ў Еўропе. Такім чынам, шмат у чым дзякуючы дзейнасці еўрапейцаў сучасны свет стаў менавіта такім.

Фізічная карта Заходняй Еўропы

Пачынаючы з 1492 па 1914 гады, еўрапейцы заваявалі 84% планеты. У дадзеным выпадку выявілася не толькі фізічнае развіццё і падрыхтоўка еўрапейскіх народаў, але і іх разумовая дзейнасць, бо неабходна было змагацца ў невядомых умовах, перасоўвацца на далёкія нават па сучасных мерках адлегласці. Таму відавочна, што сённяшні свет пабудавалі менавіта еўрапейцы, аказаўшы вялікі ўплыў на розныя народы свету. Можна казаць пра нацыянальную культурную ідэнтычнасць кожнага народа, але не прызнаваць моцнага ўплыву еўрапейскай культуры на ранніх этапах развіцця чалавечай цывілізацыі неразумна.

Каланіяльная экспансія на ўсходзе і поўдні дазволіла не толькі захапіць пэўныя рэсурсы або землі, але, што важней, дазволіла распаўсюдзіць сваю мову за многія кіламетры ад свайго дома (Паўднёвая і Паўночная Амерыкі, Афрыка і г. д.). Гэта дало неабходныя перавагі — за мовай варта культура, лад жыцця, разуменне свету і ідэалогія насельніцтва. Таму зараз у пэўным сэнсе вялікая частка чалавецтва з’яўляецца носьбітам еўрапейскіх каштоўнасцяў.

***

Платон казаў: «Ідэі кіруюць светам». Менавіта таму гэтак важна пытанне маралі, культуры і набору каштоўнасцяў той ці іншай цывілізацыі. Бо любая нацыя ў ходзе сваёй гісторыі робіць пэўныя высновы, прыходзіць да нейкага агульнага выразу сваёй індывідуальнасці. А калі нацыя колькасна вялікая (альбо ў свой час здолела паўплываць на вялікую колькасць іншых нацый, як гэта зрабілі еўрапейцы), то і яе ўплыў на іншыя народы павялічваецца. У сучасным свеце ідэй стала неверагодна шмат, і такое багацце разнастайнасці не можа не радаваць, хоць і мае шэраг пэўных недахопаў. Але ў любым выпадку мноства меркаванняў і ідэй дае чалавеку выбар. Дае права накіраваць сваё жыццё па нейкім вызначаным шляху, выступаць і абараняць пастулаты абранай ідэалогіі.

Дзе ж месца Беларусі на гэтым свяце жыцця? Носьбітам, якіх каштоўнасцяў павінны з’яўляцца мы, беларусы, і чаму? У чём заключаецца гісторыя Беларусі і да чаго яна павінна прыйсці? На гэтыя пытанні неабходна даць адказы, каб лепш зразумець душу і ўсвядоміць наш беларускі шлях.

Працягнуць чытанне на «Дыялоге»