Ад Вілейкі да Глыбокага

Падарожжы па Беларусі. А пра іх па-беларуску

Ala Hileuskaya
Facing the World
13 min readAug 18, 2023

--

Напэўна, кожны хоць аднойчы задаваў сабе пытанне: на чым трымаецца моц выказвання “чым далей, тым бліжэй”? Чаму мы адзначаемся па мноству раз у Рыме і Парыжы, марым услых пра Альпы ці нібыта кемсці выдуманы як дражнілка Бора-Бора, але толькі на малюнках бачым знакавыя краявіды, што былі падараваны нам бацькамі?

Лебядзіная сям’я з Глыбокага, жнівень 2023

Пачатак жніўня цягне да вады, блакітнай, свежай, з лёгкім водарам самотнасці. Чыста па-беларуску. Адбываючыся як раз у тыя ж дні “Viva Braslav 2023” параіў нам, шукаючым пакою, глядзець крышку бліжэй, чым Браслаўскія азёры. Таму мы спланавалі наша падарожжа так:

  • Дзень Першы: Мінск — Вілейка — Ручыца — Мядзел — Аптэкарскі сад — вёскі Засвір, Свір і Нарач.
  • Дзень Другі: Глубокае — Удзела — Мосар — Будслаў — Мінск.

Частка мясцін была ўжо знаёмая абодвум нам альбо камусці аднаму, частка лунала толькі на слыху, а некаторыя мясціны дапаўнялі спіс без запытання самі. **Вось і не вер пасля такіх падзей у тое, што ўсё, а не толькі ўсе маюць сваю свядомасць і волю**. Калі маеце час, жаданне і не цураецеся пакуль не вельмі знаёмых спадарожнікаў, сардэчна запрашаем — наша падарожжа вось-вось пачынаецца. Ажно з наступнага абзаца.

Вілейскае вадасховішча, лета 2023

Першай асацыяцыяй з Вілейкай большай часкі беларусаў, напэўна, будзе Вілейскае вадасховішча — тое месца, што асабіста мне хочацца ахарактэрызавать больш як “прывабнае”, чым холадна-безасабовым словам “прыгожае”. Індустрыяльны моц нібы падпарадкоўвае сабе мудрэйшую прыроду, а тая ўсміхаецца і не зважае на такія дробязі, як неўласцівае ёй Эга.

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа, Вілейка, лета 2023

Але і ў самой Вілейцы ёсць за што зацапіцца вокам. Першым месцам, што пряцягвае да сябе позіркі ўсіх шпацыруючых побач, з’яўляецца касцёл Узвіжання Святога Крыжа пачатку ХХ стагоддзя. Праз дарогу — праваслаўная царква, парк з яркімі скульптурамі з дзіцячых казак, па-за ім — драўляны насціл, на якім нават самы спяшаючыся спыніцца, каб зрабіць удых і выдых, гледзячы на блакіт спакою Віліі.

Парк і аглядная пляцоўка ў цэнтры Вілейкі, лета 2023

З Віліяй, дарэчы, звязана адзна с асноўных турыстычных атракцый горада — водная экспедыцыя «Шляхам Тышкевіча», якую ладзяць тут з 2007 года. Помнік з адметнай шыльдай стаіць побач з тым жа паркам. Так што знаёмства з галоўнымі славутасцямі Вілейкі, горада з больш чым паустагоддзенным узростам ,— справа вельмі зручная нават для тых, хто не прылічвае сябе да аматараў працяглых шпацыраў.

Помнік экспедыцыі графа Тышкевіча, Вілейка, лета 2023

Наступным караткачасовым прыпынкам у нас значыўся драўляны мост у вёсцы Ручыца.

Прывітальны знак на з’ездзе ў Ручыцу, малюнак Орды і леташнія рэшткі капліцы маёнтка Ганута, 2023

Расказаць пра гэту беларускую вёсачку можа нават Вікіпедыя, што, як можате здагадацца, ужо павышае ўвагу да яе. Напрыклад, па суседству з Ручыцай (а зараз у яе складзе ) знаходзяцца рэшткі меньш вядомай сядзібы Агінскіх — маёнтка Гануты, які ў свой час велічна называлі летняй рэзідэнцыяй магнацкай сям’і. Не ведаю, наколькі гэта абгрунтавана, але ў сетцы сустракаюцца каментарыі, что паланэз “Развітванне з Радзімай” быў напісаны Міхаілам Клефасам менавіта тут, а не ў Залессі ці Фларэнцыі. Нажаль, адзінае, што сведчыць аб былой гармоніі мястэчка — малюнак захаваўшага для нас гісторыю ў фарбах Напалеона Орды. Ну, і рэшткі млына ды капліц, як сведчанне таму, што гісторыя нам бліжэй, чым часам здаецца.

Падвясны мост праз раку Нарачанка, лета 2023

Акрамя гістарычнай цікавасці, Ручыца прывабіла нас падвясным мастом праз раку Нарачанка. На самай справе, праз Нарачанку захавалася не менш за тры падвясныя масты (яшчэ вядомыя ў вёсках Войдэні і Паромец), але той, что размясціўся ў Ручыцы, паводле водгукаў, найбольш дагледжаны і бяспечны. А я яшчэ тая “аматарка” рызыкі. Таму, пакуль я лавіла ўнутраны баланс на ледзь разгойданных перакладзінах, мой сябра ўгледжваўся ўздоўж усёй ракі і ўспамінаў, як некалькі гадоў таму прыгаў з роўпджампінгам недзе ў гэтых лясах. Спакайней мне ад гэтага не станавілася. Таму, як только я здолела вярнуцца на той бераг, дзе нас чакала машына, мы паехалі далей, у горад Мядзел.

Набліжаўся абедзенны час, і нам як раз патрапілася прыгожае месца для такой мэты — бераг возера Мястра, другога па памерах пасля Нарачы возера Нарачанскай групы.

Прывабныя віды, пацешныя скульптуры, чакаючы нават адзінага, заблытаўшага госця амфітэатр — усё спрыяе пачуццю спакоя і яднання з тым, што побач. Бо яно некае роднае і вельмі зразумелае. А калі зразумела ўсё, то і навошта нешта яшчэ гаварыць?

Недалёка ад возера адзін перед адным малююцца адзнакі тыповага, невялічкага горада Беларусі: райгарвыканкам з помнікам Леніну, некалькі больш смелых скульптур сучасных творцаў (шчыра раю паглядзець на скульптуры ў Маладзёжным скверы), а таксама захаваныя людзьмі і некім вышэйшым цэрквы. У Мядзеле з апошніх нам запомніўся больш за ўсё касцёл Божай Мацеры Шкаплернай, гэтакае ўдалае спалучэнне барока і рэнесанса ў стылі XVIII стагоддзя. Храм стаіць на ўзвышшы, побач са старым паркам, а дзверы яго, як і патрэбна, заўсёды адчынены. Калі будзеце побач, завітайце, калі ласка. Час дарма не пройдзе.

Выехаць адразу з Мядзела ў нас не атрымалася. Ну, як можна праехаць без прыпынку міма такой прыгажосці? З намі пагаджаліся і іншыя вандроўнікі, якія спынялі свае машыны побач адна за другой.

На выездзе з Мядзела ёсць яшчэ адно месца інтарэсу, на якое трэба пэўны час — Мядзелская кальварыя.

Працягласць сучаснай кальварыі ў Мядзеле — каля двух кіламетраў. Але чым больш часу не пашкадуеце на шлях, тым больш карысным ён абернецца для Вас. Мядзел, лета 2023.

Будаўніцтва кальварый — скульптурных кампазіцый на тэму Хрыстовых пакут на Галгофе (лат. Calvaria) — пачалося ў XV стагоддзі, калі моцные сярэднявечныя каштоўнасці накшталт паломніцтва ў Ерусалім і выдаваемых за гэта індульгенцый сутыкнуліся з пагрозай для жыцця ў выглядзе набываючых моц мусульман. Каб захваць традыцыі і пэўны заробак, цэрквы Эўропы пачалі будаваць сходныя кампазіцыі на бліжэйшых да сябе пагорках. Найбольш маштабныя з іх нават пачыналі называцца “Новымі Ерусалімамі” (як, напрыклад, комплексы расейскай Істры альбо літоўскай Жемайціі).

Нярэдка ініцыятарамі будаўніцтва кальварый выступалі богабаязлівыя магнаты і нават каранаваныя асобы. Мядзелская кальварыя як раз з ліку такіх. Паводле легенды, кальварыя ўзнікла па загаду мясцовага ўладыкі, які доўга маліў аб спадчынніку, а пасля яго смерці ў выніку няшчаснага выпадку не змог стрымаць гнеў і загадаў не выратаваўшую хлопчыка няню пакараць самай жорсткай смерцю, што толькі здолеў прыдумаць. Пасля гэтых падзей пану пачалі сніцца кашмары і святыя, раючыя, што можна зрабіць, каб замаліць такі цяжкі грэх. Так у другой палове XVIII стагоддзя з’явілася Мядзелская кальварыя. Потым былі звычайныя для нашых мясцін перадачы яе ад католікаў праваслаўным і назад, ваенныя разбурэнні, рэнавацыі і новае жыццё, пачатак якога датуецца 2014 годам.

Паддаўшыся рамантыцы сярэднявечча, мы праехалі зазыўна-прывабныя вароты дэндрасада ў вёсцы Нікольцы і накіраваліся наўпрост да Аптэкарскага саду ў Гатавічах.

Ціхай прывабнасці Аптэкарскага саду спрыяе і геаграфічная размяшчэнне паміж трох азёр. Тут немагчыма апынуцца выпадкова. Толькі сумленны выбар шляху, мэты і настрою. Лета, 2023

Гэта таксама адносна новая славутасць Нарачанскага краю. Аптэкарскі сад (альбо “жывы музей”, як яго клічуць стваральнікі і ахоўнікі) пачаў працаваць з 2014 года. На мой густ, гэта вельмі сціплае (у добрым сэнсе слова) месца, з простымі, адкрытымі супрацоўнікамі, ціхімі, спрыяючымі пачуццю падзячнасці прыродзе пляцоўкамі. Усе расліны сада можна і патрэбна выкарыстоўваць у лекарскіх мэтах. А мастацкія формы іх прадстаўлення несвядомым нібыта моўчкі пераконваюць: чалавек нясе не толькі злое для прыроды, з пэўным разуменнем і павагай ён можа ствараць нешта карыснае і прыгожае з прыродай разам.

Возера Нарач, лета 2023

Колькі яшчэ хвілін зацішша на беразе Нарачы, і едзем далей, глыбей ў гісторыю.

Рэшткі кляштара, касцёл, брама і косніца, XVII ст. Лета, 2023

А наступны прыпынак нас чакаў каля аднаго з самых цікавых для мяне месц — Троіцкага касцёла ў вёсцы Засвір.

Трапіць ва ўнутр цяжка, толькі калі падгадаць час імшы, якая праводзіцца тут нават не кожную нядзелю. Але і вонкавы выгляд варты персанальнага знаёмства.

Паводле мастацка-архітэктурных класіфікацый, гэты касцёл з’яўляецца помнікам сарматскага барока, тыповай разнавіднасці барока ў ВКЛ XVII-XVIII стагоддзяў. Амаль цалкам разваленыя сцены з чырвонай цэглы — гэта рэшткі кляштара басых кармелітаў, што ўзвялі першы драўляны касцёл на гэтым месцы. Сучасны каменны будынак датуецца 1713-1714 годам і быў пабудаваны на сродкі мясцовых шляхціцаў. Дзякуючы мясцовым жыхарам і натхняўшаму іх ксяндзу Войтэху Ліманскаму, паўразбураны вайной, Саветамі і часам касцёл быў узноўлены амаль да свайго першапачатковага выгляду ў 1990-х.

Не ўсе старонкі гісторыі, як і асабовыя ўчынкі людзей, варты пашаны. Адна з мясцовых легенд, звязанных с гэтым касцёлам, павядуе пра сапраўдную мумію. Нібыта падчас савецкай улады, калі з цэркваў цягнулі ўсё, што можна, у падвале знайшлі мумію першага будаўніка касцёла. І пачалася мужыцкая забава: каму на лаўку мумію пасадзяць, хто цыгарэту альбо карты ў рукі дасць… Толькі на прыканцы мінулага тысячагоддзя мумію ў рэшце рэшт захаранілі.

Не без пачуцця суму за былое, мы паехалі далей, да гарадскога пасёлка Свір.

Касцёл Святога Мікалая ў вёсцы Свір пач. ХХ ст., лета 2023

Свір сталў для нас нечаканым сюрпрызам. Калі мы зайшлі ў праходячы рэстаўрацыю касцёл, ксёндз як раз распавядаў нешта пра будынак іншым падарожнікам. Пасля спытаў, ці можа чысмці дапамагчы нам. Многія з дзетак, якія нам трапляліся на вуліцы, казалі “Прывітанне”. Нават рыбак, які абаснаваўся побач з тым месцам, дзе мы вырашылі зрабіць маленькі прыпынак на беразе прывабнага возера, выйшаў і пажадаў нам прыемнага апетыту.

Навогул у Свіры можна на дзіва прыемна правесці некалькі гадзін: наведаць вышэйзгаданы касцёл, прайсціся ўздоўж аднайменнага возера Свір, падняцца на пагорак сапраўднага гарадзішча VI-IX стагоддяў, знайсці найцікавейшы будынак стараабраднай праваслаўнай царквы, больш падобнай да мусульманскіх малельных дамоў, і проста ўсміхнуцца прадуктам творчага натхнення мясцовых жыхароў.

Далягляды і калягляды Свіра, лета 2023

Паколькі мы запланавалі менавіта двухдзённую вандроўку, наш далейшы шлях вёў у бок Глыбокага, дзе мы ўжо замовілі кватэру. Праграма першага дня захавала для нас толькі адзін пункт: касцёл Святога Андрэя (к. XIX ст.) з драўлянай калакольняй (XVIII ст.) ды царква Святога Іллі (сяр. XIX ст.) — усе ў вёсцы Нарач. Калі б мы планавалі толькі аднадзённая падарожжа, мы б, найбольш верагодна, скончылі той дзень на экасцежцы “Блакітныя азёры”, любуючыся заходам сонца, яго люстраваннямі ў водах рознай глыбіні і чытаючы легенды пра кожны адметны вадаём у тэлефоне. Даволі нядрэнны план, але той заход мы разлічвалі сустрэць менавіта на Кагальным возеры Глыбокага. Нездарма ж вылічвалі маршрут да кропкі ))

Але, як казалі нам усім яшчэ бабулі, Бога смешаць нашы планы. Так і кіроўца нашага аўтамабіля вымушаны быў рэзка біць па тармазах, калі міма праскочыў знак, абвяшчаючы, што да Пастаў, якія я з болем у сэрцы выкрэсліла з плану, засталося некіх 20 кіламетраў.

Што паглядзець там, мы арыентаваліся на месцы. Паставы, сярод іншага, — яшчэ і горад з вельмі прыязным настроем да наведвальнікаў. Па горадзе стаяць паказальнікі да асноўных славутасцей, непасрэдна побач з імі — шыльды з гістарычнымі звесткамі.

Праваслаўны і каталіцкі храмы Пастаў, лета 2023

Самай вядомай славутасцю Пастаў з’яўляецца касцёл Святога Антонія Падуанскага пачатку ХХ стагоддзя. Нажаль, унутр трапіць мы не змаглі з-за памінальнай службы, якая ішла ў той самы час. Затое мы палюбаваліся на яго веліч з розных бакоу, зрабілі колькі фотаздымкаў праваслаўнай царквы XIX стагоддзя на процілеглым беразе і абышлі тэрыторыю былога палацу Тызенгаузаў — тых уладароў мястэчка, што і зрабілі невялічкія Паставы развітым навуковым і прамысловым горадам XVIII стагоддзя. За адну гадзіну мы, зразумела, не змаглі скласці поўны вобраз горада, таму з вялікай радасцю вернемся сюды на больш працяглы час пазней.

Палац Тызенгаузаў звонку захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе. Сёння гэта будынак мясцовай паліклінікі, побач з якою размяшчаюцца скульптуры з выявамі былых уладароў і спробамі ўзнавіць прыгажосць некалі існаваўшага вакол палаца парка.

Пры звароце на трасу да Глыбокага мы спыніліся ля невялічкай стаянкі, што, спяшаючыся за заходзячым сонцам, праехалі па дарозе да Пастаў. У ім няма ніякай мастацкай каштоўнасці, але шчырая падзяка людзям, што маленькімі праявамі свайго унутраннага свету такім простым чынам дараць нам усмешкі:

Недзе на Р27…

Спадзяюся, што той, хто дачытаў да гэтых радкоў, як і мы ў той дзень, яшчэ поўны сіл, натхнення і жадання бачыць новае. Пасля вячэры і знаёмства з вельмі цікавай гаспадыняй кватэры ў Глыбокім, мы адправіліся на вячэрні шпацыр вакол Кагальнага возера. Зрабілі свае першыя здымкі помнікаў вішні — сімвала актыўна папулярызуемага новага тытула Глыбокага як “вішнёвай сталіцы”; разглядзелі і памацалі самалёты, выстаўленныя ў гонар нарадзіўшагася тут авіаканструктара Паўла Сухога; крышку моўчкі і з замілаваннем паназіралі за сямействам лебедзяў і, пасля няўдалай спробы знайсці смачную каву, накіраваліся да дому-на-адну-ноч.

Заход над Кагальскім возеры, лета 2023

Добры адпачынак, на мой погляд, — гэта збалансаваны адпачынак. Таму другі дзень мы праводзілі больш павольна, наведваючы не толькі новыя, але і ўлюблёныя мясціны.

Сярод апошніх для меня асаблівае месца займае Глыбоцкі дэндрасад. Мой сябра ўжо неаднойчы чуў ад мяне, якое гэта незвычайнае месца, але, мне падаецца, нават ён быў уражаны багаццем, камернасцю і ўменнем здзівіць ад тэрыторыі менш за 10 гектар.

Глыбоцкі дэндрасад, лета 2023

З вашага дазвалення, я не буду нават спрабаваць захапіць вашу ўвагу далёкімі ад прафесійных аматарскімі здымкамі вядомых на ўсю краіну славутасцямі Глыбокага: царквамі з вялікай гісторыяй, захоўваючай памяць пра былую славу калонай у гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, крышку прытанцоўваючымі пад папулярную музыку выявамі Мюнхаузэна, вішні, кнігі. Адзначу лепш галерэі старых фотаздымкаў, развешаных вакол плошчы 17 Верасня, якія шчыра дзеляцца ўспамінамі аб былым выглядзе горада, вымушаюць азірацца і ўяўляць сябе вандроўнікам у часе. Вельмі цікава і захапляльна.

Пасля Глыбокага мы заехалі ў вёскі Удзела і Мосар. Пра іх я ўжо распавядала два гады таму, калі апынулася там упершыню, таму не буду апісваць іх дэталёва.

Мне вельмі падабаецца назіраць за зменай спадабаўшыхся мясцін, наведваючыся туды раз у некалькі гадоў. Жыццё ёсць нават у тым, дзе мы не звыклыя яго бачыць, але можам адчуваць. Мосар, лета 2023

Апошняй кропкай нашай двухдзённай вандроўкі павінен быў стаць Будслаў — гэтакая “мекка” для беларускіх католікаў, дзе я па розным прычынам пакуль не бывала. Але, дзякуючы ніто выпадку, ніто волі навігатара, ніто іх мауклівай змове, мы апынуліся ў вёсцы Параф’янава ля брамы яшчэ аднаго касцёла.

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янава, лета 2023

Неагатычны будынак пачатку ХХ стагоддзя сваёй сціплай веліччу спыніць нават самага мэтанакіраванага вандроўніка, нават у хмурнае надвор’е, нават пры недахопе часу і думках пра мяккую канапу дома. Мы не сустрэлі ні аднаго чалавека побач з касцёлам, ніхто не вітаў нас унутры, але адчыненыя дзверы, па-летняму яркія фарбы сцен і свежыя кветкі ў вазах, падказвалі, што тут рады нават нам, выпадковым, паважліва-цікаўным, простым людзям, хто апынуўся побач. Колькі вандрую па Беларусі, столькі выказваю пажаданні праваслаўным храмам: калі ласка, адкрывайцеся людям, не чакайце непашаны, крадзежаў і іншых здекаў. Перш чым стаць лепшым за сябе, патрэбна верыць, што ты можаш стаць такім, што ёсць нехта, хто такім цябе ўжо на самрэч бачыць. І гэта не толькі Бог, а ў першую чаргу іншы чалавек. Не мае розніцы, да чалавека альбо Бога мы звяртаемся ў цяжкі момант. Мы разлічваем, што нас выслухаюць, а не зачыняць перад тварам дзверы.

Даволі самотныя думкі, якімі я падзялілася вышэй, нібыта матэрыялізаваліся праз некалькі кіламетраў, калі мы расчаравана зазірнулі за закрытую кованую браму будслаўска касцёла.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Будслаў, лета 2023

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вядомы, напэўна, кожнаму католіку ў Беларусі. Храм мае унікальную архітэктуру (што даволі рэдкая справа для Рэчы Паспалітай). Тут была багатая бібліятэка. Але галоўнай каштоўнасцю храма з’яўляецца цудадзейная ікона, якую прывёз сюды новы ксёндз у 1613 годзе. Мастацтвазнаўцы вызначылі, што ікона мае італьянскае паходжанне, але кім яна напісаная, чаму аб’ядноўвае ў сабе рымскія і візантыйскія рысы, так і застаецца таямніцай. Вернікі працягваюць расказваць гісторыі цудоўнай моцы вобразу, а мясцовыя жыхары аберагаць яе, як, напрыклад у 1941 годзе, калі савецкія войскі, саступаючы нямецкім войскам, не змаглі ўзарваць касцёл, бо простыя людзі абступілі яго жывым кальцом і не сыходзілі да таго часу, пакуль салдаты не адмянілі свой намер.

Інтэр’еры Будслаўскага касцёла, лета 2023

Трапіць ваўнутр нам усё ж пашчасціла: меньш сціплыя за нас вандроўнікі выкарысталі магчымасць пазваніць па пазначанаму на дзверах тэлефоне, і праз пяць-дзесяць хвілін мы ўжо любаваліся і на саму каталіцкую святыню, і на так званыя аптычныя роспісы сцен, што ствараюць ілюзію аб’ёмных выяў на плоскіх паверхнях.

Аздінае, што вызвала сум, гэта стан кастёла: сляды пажару, што адбыўся тут у 2021 годзе, цвіль на столі і некае вітаючае ў паветры пачуццё пакінутасці і занядбання. Цяжка ўявіць, што б адчулі тыя, хто стаяў тут ноч у малітве, рызыкуючы жыццём, дзеля выратавання таго, на што ў нас не хапае часу, сродкаў і сумлення.

Падарожжы вучаць нас не толькі захапляцца чалавекам і яго стварэннямі. Яны дапамагаюць усвядоміць нам сваю адказнасць. Перад светам, продкамі, самім сабою. Так мы разумеем, кім з’яўляемся мы сёння, дзе і кім мы хочам апынуцца заўтра. Так і складваецца карта падарожжа па ўласнаму жыцці.

--

--

Ala Hileuskaya
Facing the World

О чем бы таком еще подумать?..