Вiцебшчына Беларусi. Часам жыццё чалавека цягнецца даўжэй

Ala Hileuskaya
Facing the World
Published in
9 min readAug 15, 2021

Чарговы артыкул мне захацелася напiсаць менавiта па-беларуску, i да таго склалася некалькi лагiчных прадумоў. Па-першае, новая вандроўка была як раз па Беларусi — некалькiм надзвычайна цiкавым мясцiнам Вiцебшчыны. Па-другое, у пэўны момант я злавiла сябе на думцы, што апошнi раз рыхтавала нейкае больш цi менш паўнавартаснае апавяданне на беларускай мове больш за дзесяць гадоў таму на занятках ва ўнiверсiтэце. Ну, i па-трэцяе, шмат якiя мясцовыя тапонiмы гучаць для мяне па-беларуску больш асэнсоўна, чым на рускай мове, бо перадаюць не толькi сведкi, але нешта больш глыбокае, амаль спрадвечнае, а таму сапрады каштоўнае.

Але хопiць самаперакананняў, час пераходiць да аповеду. Звычайным жнiвеньскiм ранкам мы з бацькамi накiравалiся ў Вiцебскую вобласць па сямейным справам. Лёс заўседы мае сваi планы, часам жорсткiя i далёкiя ад стасавання с нашымi жаданнямi. Па аднаму з такiх планаў за мiнулы год мая мацi засталася апошняй найстарэйшай у галiне свайго роду. Зразумела, што яна не выказала гэтага ўслых, але мы з братам ведалi: дзеля яе ўнутраннага супакою, нам патрэбна ведаць, дзе знаходзяцца могiлкi нашых дзядоў i прадзедаў па мацярынскай лiнii.

Справа ў тым, что знайсцi iх нават сёння — ужо не такая лёгкая, як пятнадцаць гадоў таму, справа, а менавiта столькi год мы з братам не наведвалi некалi вёску, потым хутар, а цяпер толькi кропку на карце пад невыразнай назвай Брод. З 36 хат мацерынага дзяцiнства ва ўсёй вёсцы захавалiся толькi чатыры сцяны апошняга зруба. Чорныя, без даху i нагаду на час iснавання тут колiшняй гаспадаркi.

Тут, за кустами бэза, стаяла наша хата. Вось тут, дзе бачыцца ўзвышша, некалi быў склеп. А туды, ажно да рэчкi, былi яблынi за кожнай хатай”. — “А чаму не бачыцца нi дрэва зараз? Усё ж такi прайшло не так i шмат гадоў…” — “Апошнi брыгадзiр спiлiў усе, хацеў падняць некiя там паказчыкi для справаздачы”. — “Той брыгадзiр, што на могiлках у цэтры?” — “Ён самы”, — размаўлi мы мiж невыразных, забыўшыхся пра гасцiннасць бур’яных пагоркаў.

Калiсьцi я была ўпэўнена, што чалавечае жыццё — занадта мiмалётная для гiсторыi з’ява, асаблiва ў параўнаннi з месцамi, якiя мы з прычыны самаўпэўненнасцi клiчам домам. А цяпер я бачу, адчуваю i ў яшчэ слабой ад сарамлiвасцi душы трымаю за руку блiжэйшага мне за любых на свеце чалавека, паглядаючы на свет, якi ужо некалькi дзесяцягоддзяў iснуе выключна у нечых успамiнах.

З усiх старых будынкаў, якiя мелi хоць якое фiзiчнае дачыненне да дзяцiнства маёй мацi, у ваколiцы захавалася толькi чорная ад суму часа драўляная школа. Я прапанавала мацi зрабiць фотаздымак побач, але тая заматала галавой. Там, на паўзабытых могiлках, была надзвычай яркая, страшэнная сваёй свежасцю горка здзеклiвых над самiм жыццём штучных кветак. Усе пашаны былi дзеля мясцовага ўраджэнца, што пяцьдзесят год таму пакорлiва насiў ў тую самую школу партфель бойкай дзяўчынкi, якая магла пагрозамi i яблыкамi з саду выхаваць рыцарскiя манеры нават у вясковага хлопца. Здаецца, што я зразумела: той дзяўчыне не патрэбны тэлефонныя фотаздымкi аб канцы, каб не губляць з сэрца куды больш каштоўныя пачуццi.

Агульны настрой у нас быў усё ж такi сумна-лагодны. Мама ўспамiнала людзей, мясцовыя легенды, узгадала дрэва, аб якое моцна ўдарылася, калi ўпершыню села на веласiпед, i любiмыя жоўтыя кветкi маёй прабабулi. Чаму любiмыя? Таму што раслi паўсюдна нават на няўдзячнай паўночнай замлi яе малой радзiмы.

Калi не памыляюся, чатыры разы мацi паказвала ў бок ледзь абазначанай дарогi, проста ў поле i называла ўжо не iснуючыя вёскi. Таму мы не здолелi праехаць мiма, калi за адзiночнай фермай паказалася не проста вёска, а ўвасабленне моцнага ўражання — касцёл Найсвяцейшай Панны Марыi Ласкавай. Цудоўная назва, як на мой густ.

Касцёл Панны Марыi ў вёсцы Мнюта-2, звонкавы выгляд, жнiвень 2021

Адносiцца касцёл да Задарожскай парафii, але знаходзiцца не ў Задарожжы, а ў суседняй вёсцы — Мнюта-2 (Мнюта-1 таксама iснуе, будзьце ўважлiвыя, калi вырашыце наведацца самi).

Цагляны, двухвежавы храм датуецца 1910 годам, значыцца ў спiсах прыкладаў неагатычнага дойлiдства Беларусi i размешчаны менш чым у шасцi кiламетрах ад нашых могiлак. Прызнацца, я была здiўлена, калi даведалася, што мая мацi нiколi не бачыла касцёл знутры. “Мы былi праваслаўнымi, у нас не прынята было наведваць царкву не сваёй рэлiгii”, — апраўдвалася яна ўслых.

Другiм здзiвiўшым мяне момантам была маштабнасць велiчынi храма, i пры тым не толькi знешняя. На сёнешнi дзень, як кажа перапiс, у Мнюта-2 пражывае менш за 70 жыхароў, у Мнюта-1 — каля сотнi, у Задарожжы — менш за 20 чалавек. Многiх вёсак у ваколiцы не icнуе навогул, да таго ж патрэбна ўлiчваць, што насельнiцтва тут у роўнай меры каталiцкае i праваслаўнае, таму дзелiм патэнцыяльную парафiю на два, не менш. Апынулiся мы ля касцёла напярэдаднi вялiкага рэлiгiйнага свята, i таму сталi сведкамi таго, як шмат дабраахвотнiкаў прыехала, каб упрыгожыць храм для нядзельнай iмшы. Здавалася б, што час Сярэднявечча кануў у Лету, але вось ён прыклад кленчання прастога чалавека перад храмам i тым, што ён увасабляе. На шчасце, кленчання не перад рэлiгiяй, царквой альбо навязаннымi абавязкамi, але велiчам сапраўднага мастацтва, не падтрымаць якое здаецца вышэй за чалавечыя сумненнi.

Касцёл Панны Марыi ў вёсцы Мнюта-2, святочны iнтэр’ер, жнiвень 2021

Падчас размовы мы даведалiся, что не так далёка ёсць яшчэ адна цiкавая месцiна, дзе матуля не была, але пра якую ведала даўно — вёска цвярозлых Мосар. Па ўжо амаль што легендзе 32 гады таму ў звычайнай запойнай вёсцы з’явiўся ксёндз Йозас Булька, якi вырашыў усталяваць на падуласнай тэрыторыi катэгарычныя парадкi. Можа, разумеў ён, што для чалавека паўмеры не дзейнiчаюць, можа, ведаў моц спакусы, але ўсе годы службы безперапынна веў барацьбу за абсалютную трэзвасць вяскоўцаў: адмаўляўся прымаць удзел у цэрымонiях, дзе ўжывалi гарэлку, забiраў “змеевiкi” для музею, заахвочваў да працы па адраджэнню касцёла. Кажуць, што i сёння ў памяць аб Йозасе Булька ў вёсцы Мосар гарэлку не набыць, толькi ў суседнiх. Людзi, праўда, i сёння пьюць, але саромеюцца гэтага, не лiчаць нормай.

Сучасныя турыстычныя крынiцы называюць вёску Мосар ледзь не беларускiм Версалем. Не чакаючы чагосцi выключнага, мы, тым не менш, вырашылi паглядзець на той Версаль уласнымi вачыма. Ад Мнюты-2 да Мосара ехаць усяго 40 кiламетраў уздоўж Глыбокага. Я выцягнула з сумкi кнiжку, збiраючыся адвярнуцца на паўгадзiны ад забур’яненых пейзажаў да аповедаў Вальтэра Скота, але ўжо праз пятнадцаць хвiлiн далучылася да патрабавання прыпынку з братам i матуляй: незамысловымi драўлянымi фiгуркамi нас зазываў на адпачынак дэндрасад.

Глыбокскi дэндрасад з вёскi Арэхаўна ствараўся як аматарскi вопытны цэнтр звычайнымi працаўнiкамi мясцовага лясгаса з 1963 года — па выпадку i года нараджэння маiх бацькоў. А сёння гэта ўжо другi па значнасцi аб’ект са сваёй катэгорыi ў краiне (другi пасля Батанiчнага саду Мiнска). На тэрыторыi ў 8 гектар расце, як сведчаць шыльды, больш за 529 вiдаў, разнавiднасцей i форм драўняных раслiн. У адным месцы можна палюбавацца на родзiчаў добра нам вядомых дрэў, але з iншых кантынентаў. Я была вельмi ўражана, наколькi мягкiмi i наадварот жорсткiмi могуць быть шыпулькi звычайнай хвоi у залежнасцi ад месца яе паходжання. Альбо цiкава параўнаць вiды рабiн з некалькiх кантынентаў, проста гледзячы на iх адначасова. Пры гэтым можна не баяцца, што школьныя веды бiялогii заставяць ружавець перад сябрамi. У парку прадугледжаны мiнi-шыльдачкi з тлумачаннямi для большасцi раслiн.

I падчас шыльды не марныя. Толькi 9% раслiн дэндрасада нашыя знаёмыя, а вакол iх трэць выхадцаў з Далёкага Усходу, трэць з Паўночнай Амерыкi, некаторая колькасць са спецыфiчных рэгiёнаў Расii i Еўропы, а 13% — выведзеныя тут гiбрыды. Сапраўды цiкава. Уваход, да слова, вольны, што аднак нiяк не адлюстроўваецца на дагледжанасцi тэрыторii. Адчуваецца, што тут людзi займаюцца любiмай справай i шчыра працуюць з пэўнай мэтай.

Асаблiва цёплыя пачуццi застаюцца ад шпацыраў па, здавалася б, звычайным алеям, якiя падчас падводзяць да зусiм нечаканых пляцовак, дзе лёгка забыцца i на месца, i на час, i на клiч далейшага шляху.

Пасля такога прыемнага, паўценявога адпачынку з пiкнiком мы неахвотна, але рашуча накiравалiся да Мосара. Прызнацца, я патрабавала новага прыпынку ўжо праз 15 кiламетраў у вёсцы Удзела, але дэмакратыя была не на маiм баку, i таму я вырашыла, што зраблю другую спробу на зваротным шляху.

Тым больш, што некiх 6 кiламетраў — i вось мы ўжо там, дзе планавалi быць, у вёсцы Мосар.

Пералiчыць усе вартыя ўвагi аб’екты Мосара нялёгка. Акрамя касцёла Святой Ганны, спiс мясцовых славутасцей складаюць каплiца канца XX стагоддзя, звонiцца першай паловы ХХ стагоддзя, парк, мноства скульптур, музеi, алеi, крынiца з вадой i шмат чаго яшчэ.

За касцёлам ёсць векавыя дубы, алеi старых лiп, што мiмавольна падводзiць да iдэi пошука сядзiбы. Але тут яе няма, была цалкам знiшчана Чырвонай Армiяй у 1920-м. Не засталося нават рэшткаў цi выяў тых, хто ўпершыню адзначыў прыгажосць гэтых мясцiн.

Касцёл Святой Ганны i каплiца Мацi Божай Вастрабрамскай, вёска Мосар, жнiвень 2021

Лёс касцёла Святой Ганны быў шмат шчаслiвейшы. Пабудаваны ў 1792 годзе, ён не зачыняўся нават падчас савецкай улады. Але самым знакамiтым яго гаспадаром стаў наш сучаснiк, той самы адэпт цвярозасцi, у магчымасць якой верыцца цi не цяжэй, чым у icнаванне пекла.

Але Юозас Булька не страшыўся анiякiх сумненняў. Праз аднаўленне храма i прылягаючай тэрыторыi ён паказваў людзям прыклад i даваў магчымасць кожнаму прыняць удзел у лепшым, на што здольны чалавек, — у стварэннi. Праз раскрыццё лепшага ў сабе i праз прызнанне годнасцi з’яўляецца самiм сабой жаданне лепшага жыцця. Цiкава, што Юозас Булька стаў святаром ва ўзросце 62 гадоў, i за апошнiя 22 гады сваяго жыцця аднавiў не толькi Мосар, але i светаўспрыманне мясцовых жыхароў. Сапраўды кажуць, што для добрых спраў час ёсць заўседы.

Знешнiя тэрыторыi вакол касцёла Святой Ганны, вёска Мосар, жнiвень 2021

Алея цвярозасцi выклiкае асаблiвую зацiкаўленасць усiх наведвальнiкаў. Закладзеная толькi ў 2007 годзе, яна ўжо мае славу, уласныя традыцыi i гераiчныя суполкi.

Алея цвярозасцi, вёска Мосар, жнiвень 2021

Што датычыцца самаго касцёла, то мяне асабiста зацiкавiў незвычайна просты стыль будынку: прамыя вуглы i плоскасць столi. Мне нават падумалася, что будынак некалi быў жылым памяшканнем, пераробленым пазней у царкву. Але тут я памылiлася. Такiя вось трактоўкi класiцызма ў беларускiм стылi.

Унутраннае ўбранства касцёла Св.Ганны (1792 г.) i агароджа (1888 г.), вёска Мосар, жнiвень 2021

Апошнiм пакiну фотаздымак, зроблены здалёк (крышку натамiлiся мы, вырашылi — зноў дэмакратычным шляхам — блiжэй не iсцi). Вакол касцёла ёсць зашмат скульптур: унiкальных, гiстарычных, нават рэплiк сусветных шэдэўраў. Але наймацнейшае ўражанне на мяне зрабiла скульптура Iсус, што ўзвышылася над вясковымi могiлкамi i нiбыта ўсталёўвае парадак i пакой на гэтым свеце i на тым.

Скульптура Iсус, могiлкi вёскi Мосар, жнiвень 2021

На зваротным шляху, стомленыя, мы ўсё ж такi спынiлiся апошнi раз у вёсцы Удзела ля — уявiце сабе — сапраўднага францысканскага кляштара. Як крышку далёкi ад сучасных рэлiгiйных тэндэнцый чалавек, я здзiвiлася, что сераднявечныя ордэны icнуюць блiжэй, чым на старонках колькi часу ўжо не ўспамiнанага мною Вальтэра Скота.

Касцёл Беззаганнага зачацця Дзевы Марыi, вёска Удзела, жнiвень 2021

Касцёл Беззаганнага зачацця Дзевы Марыi — галоўны будынак комплексу, пабудаваны ў камнi ў 1791 годзе — сустрэў нас зачыненнай на час iмшы брамай. Паглядзець на iнтэр’ер з-за кованых варот было магчыма, але ад фотаздымкаў прыйшлося адмовiцца. Мы крыху паслухалi незвычайна мадэрновыя спевы, якiя мне чамусьцi нагадалi баптысцкiя намаленнi, папулярныя ў маiм дзяцiнстве, i вырашылi бегла аглядзець заяўленыя на чарговай шыльдзе батлейку i музеi.

Як гаспадарскi комплекс, кляштар, зразумела, можа зацiкавiць з розных пунктаў гледжання. Але тым, хто не пужаецца страдаўнiх склепаў, вельмi раю спусцiцца пад касцёл. Акрамя фотавыставы аб сусветнай дзейнасцi францысканцаў (мой асабiсты лiкбез), тут можна даведацца пра гiсторыю заснавання кляштару, яго мецэнатаў з роду Корсакаў i пэўныя асаблiвасцi ордэну.

Падчас шляху дадому мае думкi мiмаволi вярталiся да невыяўнага кантрасту. У радыусе некiх 30 кiламетраў мы пабачылi два розных вынiка адных падзей, аднаго часу: квiтнеючыя вёскi Мосар i Удзела супраць iснуючых толькi ў нечых успамiнах пасяленняў усходняй часткi Глыбоцкага раёна. Але, калi разважаць адкрыта, то ў кожным выпадку мясцiны адлюстроўвалi настрой людзей. Там, дзе была барацьба, дзе не спынялася дзейнасць, час схiляўся перад чалавекам. Не, не так: перад людзьмi. I ў гэтай папраўцы есць сапраўдны моц, iдэйнасць, i, як бачым, будучыня. Засталося вырашыць, аб якой з iх будзем марыць мы.

Дзякуй, што заўсёды паглядаеце на нас

--

--

Ala Hileuskaya
Facing the World

О чем бы таком еще подумать?..