Маніфест IAM

Belarusian version. Translated by Maryia Virshych

У 2007 годзе ўпершыню ў гісторыі 1% сусветнага насельніцтва меў доступ да шырокапалоснай мабільнай сувязі, больш за 100 мільёнаў смартфонаў былі перапраўлены і больш за 1 мільярд чалавек былі звязаны ў рэжыме рэальнага часу.

Гэта складаная сістэма, якая складаецца з сетак, інструментаў і людзей перанесла нас у новую эру: Эру Інтэрнэту.

Сёння, больш чым праз сем гадоў пасля таго, як гэта эра пачалася, у ноч унікальнага суперлуннага зацьмення мы вырашылі «злучыць кропкі, гледзячы назад», парэфлексаваць і падзяліцца калекцыяй клікабельных думак пра гэты захапляльны час і «будучынь», што мы жадаемпабудаваць.


Маніфест IAM

1. Інтэрнэт эвалюцыянуе як культура

2. Інтэрнэт мае выпадковы настрой

3. Інтэрнэт аб’ядноўвае розныя пункты гледжання

4. Інтэрнэт фармуе калектыўную інтуіцыю

5. Інтэрнэт размывае лініі часу

6. Інтэрнэт адкрывае доступ да універсальных гісторый

7. Будучыні Інтэрнэту недасканалыя


Інтэрнэт эвалюцыянуе як культура

Інтэрнэт гэта не толькі тэхналогія. Інтэрнэт гэта людзі. Інтэрнэт гэта сетка сетак і інтэрнэт-культура гэта культура культур.

Мы славім інтэрнэт-культуру, таму што «павінныпакаштаваць культуру, кабзразумець яе».

Інтэрнэт мае выпадковы настрой

Нашы грамадства звязаны больш чым калі-небудзь. Спалучанасць прыносіць складанасць. І складанасць прыносіць нявызначанасць, але таксама і магчымасць выпадковых адкрыццяў.

Мы вітаем дапытлівыя розумы, таму што верым у выпадковасць.

Інтэрнэт аб’ядноўвае розныя пункты гледжання

Сеткі выходзяць за межы геаграфіі, ўзросту і гендэру, аспрэчваючы надуманасць межаў.

Мы выдаляем культурныя дапушчэння, таму што «соль у пунктах гледжання».

Інтэрнэт фармуе калектыўную інтуіцыю

Несвядомы ўплыў сетак кідае выклік ўяўленню аб геніі, які стаіць за крэатыўнымі індустрыямі, і стымулюе з’яўленне паняцця scenius, што стаіць за адкрытымі экасістэмамі.

Мы культывуем scenius, таму што разам мы можам нечаканым чынам генерыраваць радыкальную крэатыўнасць.

Інтэрнэт размывае лініі часу

Сеткі адкрываюць нам лепшы лад жыцця, дзе праца, гульня і навучанне зліваюцца, пераглядаючы значэнне поспеху.

Мы «кажам WTF!», Таму што вымаўленне WTF! прыносіць магчымасці.

Інтэрнэт адкрывае доступ да універсальных гісторый

Сеткі дазваляюць нам ўявіць, абмеркаваць і сумесна стварыць альтэрнатыўныя наратывы будучынь па-за межамі дамінуючых гісторый.

Мы кідаем выклік дыктатуры мыслення Сіліконавай даліны, бо будучыні павінны быць множнымі і адкрытымі.

Будучыні Інтэрнэту недасканалыя

І недасканаласць выдатна. Сеткі адлюстроўваюць, хто мы ёсць як людзі.

Мы пабудуем лепшыя будучыні разам, таму што «ўсе мы зроблены з зорак», дзелячы гэтую «бледна-блакітная кропку, што мы клічам домам».

У эру Інтэрнэту ты медыум. Разам мы медыя.

Мы IAM.

Барселона, 27 Верасня 2015

Like what you read? Give IAM a round of applause.

From a quick cheer to a standing ovation, clap to show how much you enjoyed this story.